Кіраўніцтва асіповіцкай парфумерна-касметычнай фабрыкі “Сонца” сцвярджае, што выступае за пашырэнне беларускай мовы ў сваёй рэкламе. Пры гэтым сайт кампаніі беларускамоўнай версіі не мае.
“ТАА Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” паведамляе, што выкарыстоўвае беларускую мову ў рэкламе сваёй прадукцыі і плануе працягваць гэта рабіць у мэтах пашырэння ўжывання беларускай мовы”, – гаворыцца ў адказе дырэктара фабрыкі Вадзіма Варкова, які ён даў “моўнаму інспектару” Ігару Случаку.
Нягледзячы на тое, што кампанія сапраўды часта выкарыстоўвае беларускую мову ў рэкламе, сайт “Сонца” не мае беларускай версіі. З усімі навінамі і паведамленнямі там, таксама як і з кантактнай, і іншай інфармацыяй ад прадпрыемства, можна пазнаёміцца толькі па-руску і па-англійску.
Тым не менш, Ігар Сулучак аптымістычна сцвярджае, што “Сонца” – за беларускую мову.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
