туалет Атрыум

Пазначэнне мужчынскага туалета ў “Атрыўме” выклікала абурэнне магілёўца

Прыніжэннем мужчын назваў выяву, якая пазначае мужчынскую прыбіральню ў гандлёвым цэнтры “Атрыўм”, адзін з жыхароў Магілёва.

“Дзівіць убогасць сімвала мужчынскага туалета на 3-м паверсе гандлёвага цэнтра “Атрыўма” г. Магілёва. Рогі на галаве!? Гэта прыніжае мужчын, абаронцаў Айчыны! Ці гэта вушы такія? А зоркі што сімвалізуюць на грудзях гэтага пудзілы, тыпу мужчыны, на дзверы сарціра? І, каб не памыліліся наведвальнікі, падказка (вядома, на англійскай) – men” – выказвае сваё абурэнне ў тэлеграм-канале “Вячэрні Магілёў” жыхар абласнога цэнтра Георгій Весялоўскі.

Пры гэтым ён адзначае, што падобныя выявы ёсць на дзвярах туалетаў і іншых месцах, а таксама іншых гарадах. “Як гэта патлумачыць?” – задаецца пытаннем магілёвец, якому не прыйшло да галавы, што такі малюнак можа быць своеасаблівай адсылкай да схематычнай выявы вікінга.

Варта адзначыць, што гэтая выява прадаецца, у прыватнасці, на маркетплэйсе Ebay. Яна абазначана як “Пацешны супергерой. Мужчынскі металічны знак ваннай, пакою адпачынку для бізнес-рэстарана і дзіцячага садка”. Каштуе каля 17 долараў.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва