лясгас Глуск

У Глускага лясгаса скралі драўніну на 200 тысяч рублёў

Цягам трох гадоў са складоў Глускага лясгаса скралі больш за 7,1 тыс.м3 драўніны.

Пракурор Глускага раёна распачаў крымінальную справу аб крадзяжы ў асабліва буйным памеры. Паводле пракуратуры, драўніна знікала ў 2023–2025 гадах з прамежкавых складоў у Глускім і Быхаўскім раёнах. Шкода лясгасу перавысіла 203 тыс. рублёў.

Нястачу выявілі ў маі 2026 года падчас інвентарызацыі. Яе правялі супрацоўнікі раённай пракуратуры, Бабруйскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў і Асіповіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Як высветліла пракуратура, раней наяўнасць драўніны звяралі па першасных бухгалтарскіх дакументах. На лесасекі падчас такіх інвентарызацый не выязджалі. Пракуратура звязала нястачу з фармальным улікам драўніны і прыйшла да высновы, што былы кіраўнік лясгаса не забяспечыў належнага кантролю за інвентарызацыямі.

Фотаздымак: Генеральная пракуратура

← Усе навіны Магілёва