1924 год. Быў створаны Асіповіцкі раён.
Першапачаткова ён уваходзіў у склад Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён знаходзіўся ў прамым падпарадкаванні БССР. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года раён быў перададзены ў склад Бабруйскай вобласці. 8 студзеня 1954 года яго зноў перавялі ў склад Магілёўскай.
Крыніцы даюць таксама іншую дату заснавання раёна:17 ліпеня 1924 года.
1964 год. Каля Рэчыцы адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі.
Першая беларуская нафта была атрымана ў Ельскім раёне ў 1953 годзе.
Зараз на Беларусі 90 радовішчаў нафты ў Гомельскай і Магілёўскай (Глускі раён) абласцях.
Самым эфектыўным радовішчам застаецца Рэчыцкае. Большасць яго свідравін даюць больш за 100 тон нафты за суткі.
За апошнія пяць гадоў было адкрыта пяць новых радовішчаў, усё – у Хойніцкім раёне.
Залатымі гадамі беларускай нафтаздабычы лічацца 1970-я. У 1978 годзе яе прыток склаў 7,9 млн тон. Для параўнання: у мінулым 2024-м, толькі 1 938 тысяч тон.
 
			