Клімавіцкія музейныя супрацоўнікі запрашаюць на мерапрыемства, якое будзе пагружаць наведвальнікаў у часы княгіні Мяшчэрскай
Ва ўстанове культуры ўпэўнены, што інтэрактыўная экскурсія «Паглыбленне ў эпоху» ператворыць музейныя залы ў тэатральныя сцэны, дзе ажывуць купцы, княгіня Марыя Мяшчэрская, лесавічок і вучні французскага класа. Такім чынам, адбудзецца спроба ўзнавіць атмасферу аўтэнтычнага помніка, які быў цалкам знішчаны летась пры ўпарадкаванні Клімавічаў да Дажынак, пра што пісалі mogilev.media.
Пры гэтым музейшчыкі робяць выгляд, што новы будынак нічым не горшы за аўтэнтычны помнік драўлянага дойлідства ды парадаксальна называюць не самы ўдалы новабуд старой сядзібай.
“Старадаўні асабняк, які калісьці належаў княгіні Марыі Мяшчэрскай, зноў напоўніцца жыццём. Вас сустрэнуць персанажы, што нібыта выйшлі са старонак летапісу, а кожная зала музея стане асобным раздзелам – з настроем, таямніцамі і нечаканымі сустрэчамі” – цытуе прэс-рэліз музейнага мерапрыемства газета “Родная ніва”.
Застаецца толькі пажадаць мясцовым музейшчыкам не хаваць галаву ў пясок, а прызнаць відавочны факт – аўтэнтычная сядзібы Мяшчэрскіх сярэдзіны ХІХ стагоддзя, у якой сапраўды можна былоб паглыбіцца ў эпоху, была цалкам знішчана мясцовымі ўладамі і больш ніколі не адновіцца.
 
			