У Крычаве і Мсціславе былі ў чарговы раз ўпарадкаваны ўяўзныя зкакі: першы кардынальна змяніў свой выгляд, другі – абнавіў афарбоўку.
Уяздны знак Крычава, які знаходзіцца пры заездзе у горад з боку Чэрыкава і Слаўгарада зноўку змяніў свой знешні выгляд. Верхняя яго частка была пафарбавана ў чырвоны колер, а таксама быў нанесены раслінны арнамент. На самім пастаменце з’явіўся герб горада: чырвоны крыж са срэбраным мячом на чырвоным шчыце. Такім чынам, уяздны знак стаўся больш каляровым і заўважным з боку дарогі чым папярэдні яго варыянт, пра што раней згадвалі mogilev media.
Не адстаюць ад суседзяў і жыхары Мсціслава. Падчас суботніку супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў перафарбавалі ўяздны знак горада, што знаходзіцца на вуліцы Магілёўскай.

“Гэты знак – не проста ўказальнік, а сімвал гонару за родны горад, візітоўка, якая гасцінна сустракае кожнага, хто, як кажуць, пераступае парог Мсціслава. Таму важна, каб ён заўсёды меў акуратны выгляд.” – цытуе словы жырэктара Дома рамёстваў Арцёма Сяргеева мсціслаўская газета “Святло Кастрычніка”
 
			