Воз перад канём паставілі на дні інфармавання ў Чавусах: прыбіранне тэрыторый дапаможа ўпарадкаваць думкі.
Галоўны ўрач УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Максім Саковіч наведаў «Чэрыкаўрайаграпрамтэхснаб» і расказаў, што:
- у вясновым рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 2 361,1 тысячы (так у арыгінале) чалавек, зароблена 18 мільёнаў 549,4 тысячы рублёў;
- у восеньскім – 2 303,7 тысячы чалавек, зароблена 19 668,7 тысячы рублёў;
- за студзень-кастрычнік 2025 года ў Беларусі знесена 4 516 пустуючых жылых дамоў;
- у гаспадарчы абарот уключана 989 гектараў зямлі.
З усяго гэтага Саковіч зрабіў дзіўны вывад у стылі Ларысы Долінай: калі мы будзем наводзіць парадак у сябе дома, у сябе на дварах, на сваім працоўным месцы, то і ў думках, у галаве ў нас таксама будзе парадак.
Жалезная логіка. Маўляў, галоўнае – парадак у доме, святы бясплатнай працы і знос закінутых дамоў у выміраючай беларускай вёсцы.
А там, глядзіш, з галавы выдзьме шкодныя думкі пра тое:
- куды падзеліся заробленыя сродкі;
- чаму вёска вымірае;
- чаму ў Беларусі багацеюць толькі чыноўнікі;
- што робіць Лукашэнка ў Афрыцы.
Трэба сказаць, што такая методыка не новая. Пра тое, што праца вызваляе, было напісана на варотах нацысцкіх канцлагераў.
Фота: раённай газеты “Веснік Чэрыкаўшчыны”.