Чавускі пракурор адпраўлены кіраваць пракуратурай у Мсціславе, а на яго месца прыехаў былы намеснік пракурора Магілёва.
Пракурор Магілёўскай вобласці Валерый Куліковіч паехаў у Чавусы, каб распавесці аб зменах у мясцовай пракуратуры. Ад 2018 года чавускай пракуратурай кіраваў Юрый Аўтухоў. Але цяпер яго адправілі туды, дзе ён яшчэ стажорам у 1999 годзе пачынаў свой пракурорскі шлях – у Мсціслаўскі раён. Дарэчы, там ён даслужыўся да намесніка раённага пракурора.
У сваю чаргу чавускую пракуратуру даручана ўзначаліць былому намесніку пракурора Магілёва Аляксею Кузьмянкову, які адносна нядоўга быў на гэтай пасадзе – ад ліпеня 2023 года. Да таго кіраваў пракуратурай Магілёўскага раёна – гаворыцца на сайце Генеральнай пракуратуры..
Фотаздымак: Генеральная пракуратура
