Чарга на Ленінскай, дзясяткі людзей у аранжавым, час – каля дзевяці вечара. Так у Магілёве выглядаў першы ў горадзе начны распродаж кніг у магазіне OZ.
Акцыя працягвалася да дзвюх гадзін ночы. Тым, хто выканаў умову і прыйшоў у вопратцы аранжавага колеру, прапанавалі выбраць у падарунак адну кнігу з сямі выданняў. Кніжны магазін на Ленінскай, 85 працуе з мая 2017 года, калі ён адкрыўся дванаццатай крамай сеткі ў краіне. Звычайны рэжым – з дзесяці раніцы да васьмі вечара. У гэтую ноч дзверы закрылі на шэсць гадзін пазней.
Аранжавая калона на Ленінскай стаяла па кнігі ў звычайны вечар і не разыходзілася да глыбокай ночы. Прыемна ўсведамляць, што разавай тут была акцыя, а не чытачы. Магілёў быў і застаецца горадам, які чытае.
Фота «Магілёў Анлайн».
