Дзень у гісторыі: 1 жніўня. Першая Сусветная. У «амерыканцы» спалілі беларускія рукапісы. Нарадзіліся Жыгімонт Аўгуст, Шыман Перэс

1520 год. Нарадзіўся Жыгімонт Аўгуст.

Вялікі князь літоўскі і кароль польскі апошні з роду Ягелонаў (Ягайла – заснавальнік дынастыі Вялікага княства Літоўскага).

Жыгімонт Аўгуст лічыцца рэфарматарам. Зацвердзіў Статут Вялікага княства Літоўскага. На яго валадаранне прыйшоўся росквіт Адраджэння ў дзяржаве.

Нягледзячы на міралюбную палітыку, давялося ваяваць з маскоўскім князям Іванам IV Жахлівым, што прымусіла Вялікае княства Літоўскае да заключэння Люблінскай уніі.

Жыгімонт

 

1914 год. Пачалася Першая Сусветная вайна.

Першая Сусветная вайна — адзін з самых маштабных канфліктаў у гісторыі чалавецтва. Для Беларусі яна стала сапраўднай катастрофай. У 1915 годзе лінія фронту прайшла праз беларускія землі, мільёны людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы, сотні тысяч загінулі або сталі бежанцамі.

Вайна карэнным чынам змяніла лёс краіны. Яна прывяла да гаспадарчага заняпаду, разбурэння гарадоў і вёсак, а таксама стварыла ўмовы для рэвалюцыйных падзей 1917 года і абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918-м. Першая Сусветная вайна стала адной з найважнейшых падзей, якая вызначыла далейшую гісторыю Беларусі ў XX стагоддзі.

першая сусветная
1937 год. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў у мінскай турме-«амерыканцы» спалілі некалькі дзясяткаў тысяч рукапісаў ненадрукаваных твораў, якія не прайшлі цэнзуру.

29 кастрычніка 1937 года за адну ноч былі расстраляныя 22 беларускія пісьменнікі. Да асабовых спраў кожнага з расстраляных літаратараў была далучана даведка аб тым, што рэчавыя доказы іх віны – лісты, рукапісы, фотаздымкі – былі знішчаныя 1 жніўня 1937 года.

Даведку склалі на падставе акту аб знішчэнні, падпісанага супрацоўнікамі НКУС Абрамчыкам, Гарбацэвічам і намеснікам начальніка ўнутранай турмы НКУС Сакаловым.

Паводле актаў вядома, што сярод спаленых рукапісаў былі гістарычная драма «Рагнеда» і працяг рамана «Крывічы» Міхася Зарэцкага, творы Сымона Баранавых, Анатоля Вольнага, Платона Галавача, Уладзіслава Галубка, Цішкі Гартнага, Сяргея Дарожнага, Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Міхася Чарота, сотні лістоў, дзённікі і шмат чаго іншага.

1923 год. Нарадзіўся Мікола Грынчык.

Літаратуразнавец, крытык, гісторык беларускай літаратуры.

Выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1957 году.

Аўтар мноства манаграфіяў. Сярод якіх «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі» (1969), «Шляхі беларускага вершаскладання». Ён таксама адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры», «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» «Истории белорусской дооктябрьской литературы» .

 

1923 год. Нарадзіўся Шыман Перэс.

Прэзідэнт Ізраілю, нобелеўскі лаўрэат

Мястэчка Вішнева, дзе ён нарадзіўся, знаходзіцца цяпер у Валожынскім раёне. Двойчы наведваў Беларусь – у жніўні 1992 і ў студзені 1998 гадоў. Адведваў Вішнева.

Улетку 2013 году яму было перададзенае памятнае пасведчанне аб нараджэнні ў Беларусі. У Вішневе ўсталяваная памятная шыльда.

Шымон Перэс

1964 год. Нарадзілася Наталля Шыколенка.

Лёгкаатлетка. Чэмпіёнка свету, сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў у кіданні капʼя.

У 1995 годзе прызнавалася ў Беларусі найлепшай спартоўкай года.

← Усе навіны Магілёва