Стваральнікі рэсурсу, прысвечанага савецкаму манументальнаму мастацтву Беларусі, апублікавалі ў інтэрнэце інтэрактыўную карту будынкаў савецкага мадэрнізму.
На сайце, які стварылі валанцёры, ўжо можна паглядзець бабруйскія будынкі ў такім стылі. Іх два – будынак аўтавакзала і так званы дом “Шпакоўня”, які яшчэ называюць “Дом-канструктар” ці “Тэтрыс”.
Акрамя будынкаў у Бабруйску, на карце можна пабачыць дамы ў стылі савецкага мадэрнізму ў Мінску, Наваполацку і Баранавічах.
Паведамляецца, што рэсурс знаходзіцца ў стадыі тэставання і дадавання інфармацыі пра новыя будынкі. Сайт, акрамя беларускай, мае яшчэ рускую і аглійскую моўны версіі.
Фотаздымак: belmodernism.by
