заробак

Амаль на 55 тысяч затрымалі заробак у пяці арганізацыях Магілёва

Толькі пасля ўмяшання пракуратуры кіраўнікі пяці прыватных арганізацый Магілёва выплацілі запазычанасць па заробку.

Запазычанасць стварылася перад 31 чалавекам. Яны своечасова не атрымалі заробленыя грошы агулам больш за 54,5 тыс. рублёў. Парушэнні выявіла гарадская пракуратура падчас праверкі выканання працоўнага заканадаўства.

Кіраўнікам усіх пяці арганізацый вынеслі прадпісанні з патрабаваннем неадкладна разлічыцца з работнікамі. У выніку запазычанасць перад усімі 31 работнікамі была цалкам пагашаная. 

Назвы арганізацый, кіраўнікі якіх давялі сітуацыю да пракурорскага ўмяшання, у афіцыйным паведамленні не ўказываюцца.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва