першакласнікі

Мінус 25% за два гады – на Магілёўшчыне імкліва змяншаецца колькасць першакласнікаў

З кожным годам упершыню за парты ў школах Магілёўскай вобласці сядае ўсё менш дзяцей.

Каля 9 тыс. першакласнікаў прыйдуць у школу ў новым 2026-2027 навучальным годзе ў Магілёўскай вобласці, заявіла начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Здорыкава.

Годам раней тая ж Здорыкава распавядала, што ўпершыню ў школы Магілёўшчыны пойдуць парадка 10,5 тыс. першакласнікаў. 

У 2024-2025 годзе колькасць першакласнікаў у вобласці налічвала 12 тыс. дзяцей. Пра гэта два гады таму падчас абласной педагагічнай канферэнцыі паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Такім чынам, штогадовыя тэмпы змяншэння першакласнікаў на Магілёўшчыне вельмі шпаркія – прыкладна на 13,4%. А за два гады іх колькасць зменшылася на чвэрць – з 12 тыс. дзяцей у 2024 годзе да 9 тыс. у 2026-ым. Гэтыя тэмпы, не могуць не ўражваць. Нездарма беларускі дыктатар, які праз палітычныя рэпрэсіі прыклаў сваю руку да абязлюдзення Беларусі, цяпер патрабуе, каб у семьях нараджалі не менш за дваіх дзяцей. Толькі пры яго ўладзе многія ў Беларусі не тое, што дзяцей нараджаць – увогуле там жыць і працаваць не бачаць сэнсу. І таму едуць і едуць беларусы за мяжу.

Фотаздымак: БелТА

← Усе навіны Магілёва