Бетонныя пліты на адхонах моста праз Дняпро спаўзлі ўніз і ляжаць грудамі ў пяску. Грунт пад імі асыпаецца на сцежку, якая праходзіць пад мостам.
Гаворка пра мост па вуліцы Каралёва – той, што злучае мікрараёны Юбілейны і Фаціна. Гэта самы доўгі мост горада, 402 метры. Адкрылі яго ў 1996 годзе з удзелам Лукашэнкі. Новым яго ў Магілёве называюць па звычцы, і звычцы гэтай трыццаць гадоў.
Версія пра вандалаў крытыкі не вытрымлівае. Пліту адхоннага ўмацавання рукамі не ссунеш – яна важыць сотні кілаграмаў.
Пліты з’язджаюць тады, калі з-пад іх вымывае і выносіць грунт, гэта значыць, калі не працуе водаадвод. І ліўні ў гэтым выпадку не прычына, а праверка: адхон для таго і робяць, каб ён трымаў лівень.
Гарантыйны тэрмін у моста даўно скончыўся, прад’яўляць прэтэнзіі падрадчыку, які пабудаваў мост трыццаць гадоў таму, – бессэнсоўна.
Значыць, адхоны – гэта ўжо не будаўніцтва, а ўтрыманне, і адказвае за яго горад. Мосту, які ў Магілёве дагэтуль называюць новым, сёлета трыццаць. Падобна, умацаванні даведаліся пра гэта першымі.
Фота МагілёўАнлайн.
