Магілёў увайшоў у топ-10 самай дарагой зямлі для бізнеса

Кадастравы кошт земляў грамадска-дзелавой зоны ў Магілёве высокі, але найменшы сярод абласных цэнтраў.

У дзясятку гарадоў з самай дарагой камерцыйнай зямлёй, згодна абноўленаму кадастраваму кошту, увайшлі: Мінск, Гомель, Брэст, Гродна, Салігорск, Віцебск, Магілёў, Заслаўе, Фаніпаль і Дзяржынск.

У Мінску сярэдні кошт “квадрата” для бізнэсу склаў 731,65 рубля, а ў самай дарагой ацэначнай зоне кошт даходзіць да 1618,44 рубля, паведамляе Нацыянальнае кадастравае агенцтва.

А вось сярод сельскіх населеных пунктаў па найвышэйшых коштах зямлі для бізнеса “прадстаўнікоў” Магілёўскай вобласці няма. У гэтай намінацыі першае месца ўтрымлівае Мінскі раён. Сярэдні кошт квадратнага метра там складае 50,7 рубля, а на піку кошт дасягае 274,13 рубля. У дзясятку самых дарагіх сельскіх рэгіёнаў для дзелавой забудовы таксама трапілі Смалявіцкі, Дзяржынскі, Гомельскі, Віцебскі, Брэсцкі, Лагойскі, Пухавіцкі, Валожынскі і Маладзечанскі раёны.

Новыя дадзеныя ўнесены ў рэгістр кошту па стане на 11 жніўня 2026 года і ўжо ўступілі ў сілу.

Фотаздымак: czss.ru

← Усе навіны Магілёва