Чыноўнікі пазбавілі “чарнобыльскага” статуса 29 населеных пунктаў на Магілёўшчыне

Незалежны навуковец Сяргей Бесараб апублікаваў спіс населеных пунктаў, якія ў жніўні 2026 года чыноўнікі афіцыйна вывелі з зоны радыёактыўнага забруджвання.

У спісе, які прадставіў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку даследчык, спасылаючыся на пастанову Савета Міністраў №389 ад 3 жніўня 2026 года, такіх вёсак, паселкаў і аграгарадкоў – 177. З іх 29 знаходзяцца на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

“Шукайце свае мястэчкі і вёскі (а то і цэлыя сельсаветы, вось вам і “плямістасць радыяцыйнага забруджвання”, вы думалі ёсць яна? А не!). З гэтага часу па жаданні пары-тройкі чыноўнікаў радыяцыя ўсюды адменена”, – каментуе Сяргей Бесараб. Ён раіць не шукаець нейкую навуковую сістэму, логіку ў адмене “чарнобыльскага” статуса гэтых населеных пунктаў, бо “яе няма”.

Спіс населеных пунктаў Магілёўшчыны, якія са жніўня 2026 года афіцыйна выведзены з зоны радыёактыўнага забруджвання:

Бялыніцкі раён:

Запольскі с/с: в. Заполле, в. Матыка, в. Падчэрашэнь, пас. Пражэктар

Машчаніцкі с/с: в. Белінка

 

Быхаўскі раён:

Смаліцкі с/с: в. Вятранка

Ямніцкі з/з (цяпер несамастойны блок): в. Чырвоная Беларусь, в. Праточнае, в. Хомічы

Новабыхаўскі с/с: в. Леніна, пас. Малінаўка, аг. Новы Быхаў

 

Касцюковіцкі раён:

Баранькоўскі с/с: в. Панькоўская Буда

 

Крычаўскі раён:

Касцюшкавіцкі с/с: в. Хацілавічы

 

Магілёўскі раён:

Вендаражскі с/с: в. Барсукі, в. Гуслянка, в. Залессе, в. Новы Сінін

Семукацкі с/с: в. Гарадзішча, в. Коркаць, в. Хімніца

Сідаравіцкі с/с: аг. Сідаравічы, в. Слабодка

 

Чавускі раён:

Антонаўскі с/с: в. Скоклева, в. Цёплае

Вайнілоўскі с/с: в. Астрэні

Асіноўскі с/с: в. Чыгрынаўка

Радамльскі с/с: в. Русінаўка

 

Чэрыкаўскі раён:

Верамейскі с/с: в. Каменка

Фотаздымак: Фэйсбук Сяргея Бесараба

← Усе навіны Магілёва