Серыйнага гаражнага вора затрымалі ў Бабруйску

Праламліваў дах і прабіраўся ў гаражы, каб скрасці розныя рэчы – супраць бабруйчаніна ўзбуджана крымінальная справа.

Адразу некалькі ўладальнікаў гаражоў у Бабруйску звярнуліся ў міліцыю пасля таго, як выявілі знікненне сваёй маёмасці. Агульны кошт скрадзенага перавысіў 2 тыс. рублёў.

Міліцыянеры выйшлі на 37-гадовага бабруйчаніна, які раней ужо быў судзімы за падобныя злачынствы. Каб трапіць у чужыя гаражы, мужчына не асабліва турбаваўся з замкамі, а проста пашкоджваў дах і залазіў унутр зверху.

З гаражоў ён цягнуў усё, што ўяўляла хоць нейкую каштоўнасць: акустычную сістэму, ровары, тачыльны станок, наборы аўтамабільных ключоў ды іншыя рэчы.

Прынамсі частку здабычы бабруйчанін нават не спрабаваў выгадна прадаць – панёс у пункт прыёму металу.

Цяпер супраць серыйнага гаражнага вора распачалі крымінальную справу.

Фотаздымак: ТГ “Міліцыя Магілёўшчыны”

← Усе навіны Магілёва