мінчук гастралёр

Мінчук-гастралёр за дзень “абчысціў” тры магілёўскія магазіны

Жаданне мець як мага больш кавы і задарма прывяло мінчука ў магілёўскія крамы.

З прадуктовых магазінаў у Кастрычніцкі РАУС Магілёва паступіла паведамленне аб крадзяжах. Доўга высвятляць асобу злачынца не спатрэбілася – цяпер усюды развешаны камеры відэаназірання. Магілёўскім пінкертонам заставалася толькі вывучыць тое, што было запісана на іх.

У выніку яны прыйшлі да высновы, што крадзяжы здзяйсняў адзін і той жа чалавек – 38-гадовы жыхар Мінску. Ва ўсіх трох магазінах ён краў каву, якую ў далейшым планаваў прадаць. Урон, які ён нанёс аб’ектам гандлю, склаў больш за тысячу рублёў.

У адносінах да мінчука ўзбуджана крымінальная справа.

Скрыншот: ТГ “Міліцыя Магілёўшчыны”

← Усе навіны Магілёва