Белстат прадставіў падлікі па ўзроўню жыцця ў краіне за ІІ квартал 2026 года.
Згодна даных статыстыкі, за рысай беднасці ў Беларусі жыве 3,2% насельніцтва. Паколькі на пачатак 2026 года ў краіне пражывала 9 056 080 чалавек, то за рысай беднасці ў другім квартале гэтага года жылі блізу 289,8 тыс. беларусаў. У іх сярэднедушавы даход быў ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму. У красавіку ён складаў 496,96 рубля, а ў траўні і чэрвені – 509,62 рубля.
Больш за ўсё доля малазабяспечаных – у Магілёўскай і Гомельскай абласцях (па 4,7%), а найменей – у Мінску (1,1%). У Брэсцкай вобласці ён складае 4,5%, У Віцебскай – 4,3%, Гродзенскай і Мінскай – па 2,3%.
Больш за ўсё беларусы выдаткоўваюць на харчаванне – 37,5% сваіх расходаў, а на нехарчовыя тавары – 35,6%. У той жа час на паслугі сыходзіць 24,6%, з якіх 6,2% – на паслугі ЖКГ.
Фотаздымак: Белстат
