“Какава-парашок натуральны” Dr.Choco з Бабруйскага раёна забаранілі прадаваць у Беларусі.
Паводле Дзяржстандарта, на ўпакоўцы какава-парашку гэты прадукт заяўлены «какава-парашок натуральны», але фактычна яго ўтрымліваецца 4,3% пры норме ад 10 да 20%.
Больш за тое, на ўпакоўцы вытворца дадумаўся праставіць маркетынгавыя надпісы – «какава-парашок 100% натуральны», «без дадаткаў, без прымешак».
Цяпер “Какава-парашок натуральны” Dr.Choco прадаваць у Беларусі забаронена. Напой выпускала ТАА “Белтэя” ў вёсцы Гарохаўка Бабруйскага раёна.
Фотаздымак: Дзяржстандарт РБ
