кошты

Што пачым на Мінскім базары ў Магілёве?

У TikTok з’явілася відэа з расповедам аб цэнах на кветкі, садавіну і гародніну на Мінскім рынку Магілёва. 

Як падаецца ў відэа, якое з’явілася у TikTok-акаўнце Zatestilmogilev, гладыёлусы напрыканцы лета 2026 года ў Магілёве каштуюць па чатыры рублі адна штучка. Кошык з кветак – па дваццаць пяць рублёў. Букецікі з жоўтых рамонкаў – па пяць рублёў, а астры – рубель за штучку. Ёсць вялікі выбар хрызантэм у гаршках па дваццаць і дваццаць пяць рублёў.

Што да гародніны, то за хатнія памідоры просяць у цэлым ад двух з паловай рублёў. Вялікія агуркі каштуюць 1,5 руб., перац – 3,80 руб. Баклажаны і чырвоны перац прадаюць па пяць з паловай рублёў. Кілаграм кукурузы – за 2,90 руб., таксама як і за цыбулю рэпчатую, а кіло морквы – за 2,50 руб.

Цэны на садавіну вышэйшыя. Так, за вінаград чырвоны і сіні просяць па 9,90 руб. за кілаграм, а за зялёны – 12,90 руб.

Малдаўскія персікі – восем з паловай рублёў, а калі такі ж самы персік з Іспаніі, то там цана на тры рублі вышэй. Таксама па 11,50 прадаюць нектарыны. За кіло дурніц просяць 2,50 руб. Адзін латок магілёўскіх клубніц каштуе 10 рублёў. 

Кавуны можна набыць за 2,50 рублёў кілаграм, дыню-тарпеду – ад чатырох рублёў, а дыню-калгасніцу – па пяць. 

Скрыншот: Тікток Zatestilmogilev

← Усе навіны Магілёва