інструменты

У музычным дворыку на Ленінскай у Магілёве забаранілі граць на інструментах – 13 гадзін у суткі

Каля дзіцячай школы мастацтваў № 4 на пешаходнай Ленінскай з’явіліся шыльды: выкарыстанне музычных інструментаў забаронена з 21:00 да 10:00, тэрыторыя знаходзіцца пад відэаназіраннем.
Дворык задумвалі менавіта для музыкі. Летам 2025 года старшыня гарвыканкама Сяргей Чарткоў паабяцаў зрабіць каля музычнай школы тэматычную прастору: «Раз школа музыкальная, то и концепция благоустройства музыкальная». Вясной 2026-га ў двары паклалі новую плітку, паставілі музычныя лаўкі і арт-аб’екты ў форме інструментаў.
Гараджане ўспрынялі гэта як запрашэнне і сталі граць. Жыхарам навакольных дамоў такое суседства не спадабалася.
Начным, паводле правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, лічыцца час з 23:00 да 7:00 – менавіта тады забаронены дзеянні, якія ствараюць шум і вібрацыю.
Шыльда ў дворыку забараняе музыку з 21:00 да 10:00: на дзве гадзіны раней увечары і на тры гадзіны даўжэй раніцай. На ігру застаецца адзінаццаць гадзін з дваццаці чатырох.

Фота МогилевОнлайн.

← Усе навіны Магілёва