карупцыя

Сістэмную карупцыю ў дарожных будаўнікоў знайшлі на Магілёўшчыне

Злачынную схему, у якой былі задзейнічаны прадстаўнікі дарожна-будаўнічай галіны чатырох абласцей, выявілі на Магілёўшчыне.

Схема працавала паўтары гады. За гэты час фігуранты атрымалі больш за 55 тыс. рублёў незаконнаага ўзнагароджання ад удзельнікаў тэндэраў у абмен на лабіраванне іх інтарэсаў пры правядзенні працэдур закупак запчастак для дарожнай тэхнікі, а таксама своечасовую аплату.

Фігуратны прадстаўлялі дарожна-будаўнічыя арганізацыі Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей. У дачыненні да пяці з іх ва ўзросце ад 34 да 44 гадоў распачатыя крымінальныя справы. Працягваюцца мерапрыемствы па выяўленні дадатковых эпізодаў хабарніцтва і кола датычных асоб. 

Фотаздымак: ТГ “МУС Беларусі”

← Усе навіны Магілёва