Наталля Адамовіч

У Глушы на Бабруйшчыне пахаваюць дачку Алеся Адамовіча

Пахаванне дачкі Алеся Адамовіча Наталлі намечана на 9 верасня 2026 года ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Яе магіла будзе побач з магіламі бацькі і маці.

Наталля Адамовіч памерла ў Мінску 7 верасня. Сёння ў сталіцы адбываецца развітанне з ёй у рытуальным доме па вул. Кульман 33а. Пра гэта паведаміў інстаграм-канал, прысвечаны Алесю Адамовічу.

Пахаванне пачнецца а 15‑й гадзіне на могілках у Глушы, там жа, дзе пахаваныя бацькі Алесь і Вера Адамовічы, а таксама іншыя яе сваякі.

Наталля Адамовіч шмат гадоў працавала ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. У апошнія гады яна займалася захаваннем спадчыны свайго бацькі. Сярод іншага, Наталля Адамовіч дапамагала ў працы над аўдыёгідам «Сцежкамі Адамовіча» і ў стварэнні сайта, прысвечанага пісьменніку. Яна дзялілася архіўнымі сямейнымі фотаздымкамі, успамінамі, рэдагавала тэкст экскурсіі па Глушы і родных мясцінах бацькі.

Раней Наталля Адамовіч таксама прымала актыўны ўдзел у іншых ініцыятывах па ўшанаванні памяці свайго бацькі, такіх, як «Прыпынак Адамовіча», помнік, тэатралізаваная экскурсія «Глуша Адамовіча».

Фотаздымак: Інстаграм adamovich.ales

← Усе навіны Магілёва