пажар

У Дрыбіне з-за пажару эвакуявалі інтэрнат

Сорак жыхароў інтэрната на вуліцы Юбілейнай у Дрыбіне , сярод якіх чацвёра дзяцей, увечары ў суботу пакінулі будынак па сігнале маўленчага апавяшчэння пра пажар. Пацярпелых няма. 

Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі праз сістэму перадачы паведамленняў пра надзвычайныя сітуацыі «Молния». Да прыезду падраздзяленняў МНС задымленне назіралася на трэцім паверсе. На месцы працавалі дзве адзінкі тэхнікі. Пажар ліквідаваны. 

Што менавіта гарэла і якая шкода прычынена, у паведамленні Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС не сказана, прычыну і абставіны здарэння высвятляюць.

Фота скрыншот відэа МНС .

← Усе навіны Магілёва