Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Карпарацыя “Глобал Энерджы Трэйд” не дала рады нават у падаткова аблегчаным існаванні свабоднай эканамічнай зоны “Магілёў”.
Кампанія была зарэгістраваная ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў напачатку студзеня 2022 года. Органам уліку была адміністрацыя свабоднай эканамічнай зона “Магілёў”. Аднак прапрацавала фірма зусім мала. Ужо ў красавіку 2024 года Магілёўскі эканамічны суд прыняў рашэнне аб яе ліквідацыі на падставе заявы даўжніка.
Згодна з даступных звестак, фірма займалася неспецыялізаваным гандлем таварамі. Чым канкрэтна – не раскрываецца, аднак тое, што людзям там было працаваць не вельмі лёгка сведчаць водгукі ў інтэрнэце. “Дырэктар хам. Планы продажаў невыканальныя. Заробак затрымліваюць. Не рэкамендую ісці туды працаваць. Мяне хапіла на тыдзень. Пайшла і выдыхнула”, – напісала яшчэ ў жніўні 2022 года жанчына, якая, пэўна, працавала там менеджэрам па продажах.
У выніку сваёй працы кампанія мае крэдытарскую запазычанасьі амаль на 20 тыс. рублёў. 8 верасня 2026 года была ўзбуджана конкурсная вытворчасць па справе аб банкруцтве.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
