У цэнтры Магілёва на плошчы Арджанікідзэ з кузава ЗІЛа на праязную частку выпала бервяно .
Грузавік паварочваў, і ў гэты момант бервяно саслізнула на дарогу. Момант трапіў на камеру.
Побач у гэтую секунду ехаў легкавы аўтамабіль. Бервяно яго не зачапіла, ніхто з людзей не пацярпеў.
37-гадовага кіроўцу ЗІЛа прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за дапушчанае парушэнне.
Плошча Арджанікідзэ – адно з самых ажыўленых скрыжаванняў горада, удзень тут ідзе шчыльны паток машын і грамадскага транспарту. На гэты раз справа скончылася пратаколам толькі таму, што легкавік апынуўся крыху ўбаку. Апыніся ён на пару метраў бліжэй, адказваць кіроўцу грузавіка давялося б ужо не за дрэнна замацаваны груз.
Фота – скрыншот відэа «Міліцыя Магілёўшчыны» .
