У Магілёве дзвюх мясцовых жыхарак падмануў знаёмы будаўнік – паабяцаў дапамагчы з купляй жылля, узяў грошы і знік. Разам жанчыны пазбавіліся каля 51 тысячы рублёў у эквіваленце.
Аператыўнікі Ленінскага РАУС устанавілі, што да гэтага датычны 53-гадовы магілёвец. Ён рабіў касметычны рамонт у кватэрах, якія выстаўляў на продаж яго знаёмы рыэлтар, і размаўляў з кліентамі.
Даведаўшыся, што адна з жанчын шукае жыллё, майстар паабяцаў падабраць выгадны варыянт, але папрасіў грошай – нібыта на пагашэнне запазычанасці. Ні абяцанага варыянту, ні сваіх грошай яна больш не ўбачыла.
Дакладна гэтак жа рамонтнік падмануў уласную суседку, якая прадала прыватны дом і шукала новае жыллё. Распачата крымінальная справа.
У гэтай гісторыі пасярэднікам аказаўся нават не рыэлтар, а чалавек, які рабіў рамонт у кватэрах, што прадаваліся.
