У Магілёве з 5 кастрычніка па 6 лістапада пройдзе месячнік па навядзенні парадку – такое рашэнне прыняў гарвыканкам.
За гэты час у горадзе павінны прыбраць і добраўпарадкаваць двары, вуліцы, плошчы, скверы, паркі, мемарыялы і месцы воінскай славы, а таксама тэрыторыі арганізацый любой формы ўласнасці, будпляцоўкі, прамзоны, гаражныя кааператывы і ўнутрыквартальныя праезды.
У плане – ліквідацыя несанкцыянаваных звалак і кінутых машын, аднаўленне добраўпарадкавання пасля раскопак, прывядзенне ў парадак дзіцячых і спартыўных пляцовак у дварах.
Агульнагарадскіх суботнікаў будзе два – 17 і 31 кастрычніка, абодва прыпадаюць на суботу.
Месячнік, які насамрэч доўжыцца больш за месяц, заканчваецца 6 лістапада – напярэдадні 7 лістапада, дня кастрычніцкага перавароту, які ў Беларусі застаецца дзяржаўным святам і выхадным днём.
Менавіта пасля захопу ўлады бальшавікамі з’явіўся дзядуля Ленін з бервяном на плячы, а дні бясплатнай працы сталі святамі.
Фота «Беларусь Сегодня».
