Студатрад

Гнілыя бананы: чым скончылася праверка студатрада ў Чавускім раёне

Пракуратура Магілёўскай вобласці падвяла вынікі летніх праверак лагераў, студатрадаў і атракцыёнаў.
Часцей за іншыя раёны ў яе паведамленні згадваецца Чавускі. Там у кругласутачны лагер залічылі больш дзяцей, чым дазваляе ліміт, там жа знайшлі гнілыя бананы.
Галоўная чавуская гісторыя – са студатрадам. Адна з сельгасарганізацый раёна заключыла дамовы з сямю непаўналетнімі і адным паўналетнім, праз два тыдні іх звольнілі, а налічаны заробак – 1,8 тысячы рублёў на ўсіх – так і не выплацілі.
Пасля ўмяшання пракуратуры кіраўніка абавязалі разлічыцца і аштрафавалі на чатыры базавыя велічыні, гэта значыць на 180 рублёў. 

Кожнаму з васьмі работнікаў гаспадарка завінавацілася ў сярэднім 225 рублёў – штраф аказаўся меншым за доўг перад адным падлеткам.
Выснова тут простая: з калгасамі падлеткам лепш не звязвацца – падмануць. Прычым не з махлярскіх памкненняў. Такая логіка лукашэнкаўскага АПК – больш працаваць, менш плаціць.

Фота чавускай раённай газеты.

← Усе навіны Магілёва