Пячэрск

Пячэрскае возера ў Магілёве спускаюць другі раз за год – цяпер дзеля дна

У Магілёве зноў спускаюць Пячэрскае возера: узровень вады моцна ўпаў, агалілася дно.
Гэтым разам вадаём будуць чысціць – пантонныя экскаватары прыбяруць назапашаныя за гады глей і смецце на кіламетры акваторыі ад пляжа і яшчэ на 500 метрах уверх па цячэнні.
Упершыню ваду спусцілі ў маі, акурат перад купальным сезонам, і гараджане вырашылі, што пляжа летам не будзе.
Тады галоўны інжынер КВУП «Магілёўзелянбуд» Васіль Ганевіч патлумачыў, што спуск спатрэбіўся для праверкі плаціны і іншых гідратэхнічных збудаванняў, а саму ачыстку прызначылі на восень. Пасля выпрабаванняў затворы закрылі, і да сезона возера зноў напоўнілася.
Увесну ваду спускалі, каб пераканацца, што яе ўвогуле можна спусціць. Увосень яе спускаюць ужо па справе.

Фота МогилевОнлайн.

← Усе навіны Магілёва