Фота аб’явы з магілёўскага кінатэатра «Космас» разышлося па сацсетках.
У інфармацыйнай папцы было напісана, што для тых, хто не купіў білет у кіно, «ўваходны білет» каштуе адзін рубель. Аўтар здымка ў каментарыях асобна заўважыў, што слова «туалет» у аб’яве няма.
У кінатэатры патлумачылі, што гаворка ідзе не пра ўваход у будынак, а пра наведванне туалета – гэтая цана пазначана і ў прэйскуранце.
Паводле слоў супрацоўніцы кінатэатра, зайсці нешта спытаць або купіць у бары можна бясплатна, а рубель плацяць толькі тыя, хто ідзе ў туалет.
Платны ён толькі для дарослых, дзіця туды можна зводзіць бясплатна.
Фотакалаж mogilev.media.
