Лазарэнкі 15

Дом “на паўгары”, па вуліцы Лазарэнкі 15 у Магілёве зноў выстаўлены на аўкцыён

Абвешчаны чарговыя таргі па старадаўнім будынку па вул. Лазарэнкі,15 у Магілёве. Цана істотна зніжана.

Першыя таргі 27 жніўня 2026 года не адбыліся з-за адсутнасці жадаючых, бо існуюць абмежаванні ў сувязі з наданнем будынку статуса аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны. Новы аўкцыён прызначаны на 13 кастрычніка 2026 года. Кошт зніжаны з 812 000 руб. да 649 600 руб.

У астатнім у параўнанні з папярэднімі таргамі ў апісанні лота нічога не змянілася. Тыя ж 53% гатовасці будынка. Валодае ім па-ранейшыму ТАА «ВінерТрейд». Абцяжарванні: “Арышт следчага, забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы. Іпатэка”. Толькі будынак аб’ектыўна набліжаецца да небяспечнага стану.

Некаторыя магілёўцы, бачачы ў які заняпад прыходзіць пабудова 1910 года, прапануюць яе проста знесці, бо яна і так амаль знішчана, а рэканструяваць гістарычны будынак наўрацці нехта пагодзіцца. 

Фотаздымак: e-auction.by

← Усе навіны Магілёва