Каля вёскі Смолка ў Чавускім раёне ўвечары 24 кастрычніка загінуў веласіпедыст.
Пяцідзесяціпяцігадовая жанчына за рулём Volkswagen збіла 59-гадовага мужчыну. Аўтамабіль і веласіпед ехалі ў адным кірунку, прычым веласіпедыст трымаўся сярэдзіны паласы. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.
Святлоадбівальнікаў не было ні на загінулым, ні на яго веласіпедзе. На здымках з месца аварыі – пакрытае расколінамі лабавое шкло аўтамабіля і знявечаны веласіпед на асфальце.
Фота «Міліцыя Магілёўшчыны».
