дарогі Клімавічы

Клімавіцкія дарогі рамантуюць раз на шаснаццаць гадоў

Кіраўнік ДРБУ-172 Сяргей Аўхіменка да Дня дарожніка адсправаздачыўся аб працы за год.

Поспехі сціплыя: у Клімавіцкім раёне адрамантавалі каля 12 кіламетраў дарог, хоць планавалі шаснаццаць.

На наступны год запланавана яшчэ 15 кіламетраў. Ёсць надзея, што дарожнікі з гэтай задачай справяцца.

Цікава іншае. Асфальтаваных дарог на абслугоўванні ДРБУ-172 у 2015 годзе было 236,9 кіламетра. 

Калі рамантаваць па 15 кіламетраў за год, да кожнага ўчастка чарга даходзіць раз на шаснаццаць гадоў. Можа, так і трэба. Ці існуе айчынны нарматыў на гэты від работ – невядома.

Фота «Родная нива».

← Усе навіны Магілёва