калодзеж

Смерць на дне калодзежа пад Бабруйскам

У вёсцы Узнога Бабруйскага раёна 70-гадовы мясцовы жыхар упаў у калодзеж. Жывым яго больш ніхто не бачыў.

Трагедыя адбылася ў ноч на 26 кастрычніка 2026 года. Мясцовая жыхарка пачула нейкі шум у двары. Калі яна выйшла, то заўважыла, што на калодзежы адсутнічае металічны ліст, які закрываў яго.

Зазірнуўшы ўглыб дзявяціметровага калодзежа жанчына заўважыла там свайго мужа, які ўжо не падаваў прызнакаў жыцця. Бліжэй да 5:00 раніцы супрацоўнікі МНС выцягнулі бездыханае цела пенсіянера.

Паводле папярэдняй версіі, перад выпадкам мужчына ўжываў спіртное.

Фотаздымак: ТГ “ОСВОД Беларуси”

← Усе навіны Магілёва