Рачны порт

Цеплаходы стаялі незачыненыя: у магілёўскім рачным порце рабочы зрэзаў з іх кабель

З машынных аддзяленняў чатырох цеплаходаў у магілёўскім рачным порце знік сілавы кабель.

У Кастрычніцкі РАУС Магілёва з гэтай нагоды звярнуліся прадстаўнікі адной з гарадскіх фірмаў, страты яны ацанілі прыкладна ў дзве тысячы рублёў.

Высветлілася, што побач ішлі дэмантажныя работы. 35-гадовы рабочы заўважыў, што цеплаходы не замкнёныя.

Напрыканцы працоўнага дня ён зразаў кабелі, пераплаўляў іх і здаваў у пункт прыёму металу, а атрыманыя грошы траціў на асабістыя патрэбы.

У дачыненні да рабочага распачата крымінальная справа.

Фота: скрыншот відэа «Міліцыя Магілёўшчыны».

← Усе навіны Магілёва