Градош

У сям’і дзяцей-вундэркіндаў камуніста са Шклова нарадзілася дзясятае дзіця

У нязвыклай шматдзетнай сям’і камуніста са Шклова Яўгена Цеплякова нарадзілася дзясятае дзіця, якому далі імя Градаш.

Нагадаем, што Цепляковы сталі зоркамі СМІ ў 2021 годзе, калі старэйшая дачка Аліса ва ўзросце 9 гадоў паступіла ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава вучыцца на псіхолага. Будучы 13‑гадовай, Аліса скончыла Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт, праўда, да яе дыпломнай працы ўзніклі пытанні. Сёлета ў медыя таксама з’яўлялася інфармацыя, што Аліса, Хеймдаль і Лея Цепляковы вучацца ў Маскоўскім аўтамабільна-дарожным дзяржаўным тэхнічным універсітэце: Аліса – на факультэце «Тэхналогія транспартных працэсаў», а яе брат і сястра – па спецыяльнасці «Наземныя транспартна-тэхналагічныя сродкі». Зараз сям’я жыве ў Маскве.

Акрамя вышэйзгаданых, у сям’і Цепляковых ёсць і іншыя дзеці з вельмі дзіўнымі імёнамі: Фейлунг, Айлунг, Тэсей, Сулейман, Тэра, Альрык Фініст Альрыён (трайное імя атрымаў дзявяты сын). І вось цяпер Градаш. 

Калі нованароджанаму хлопчыку споўніцца год, яго маці Наталля Цеплякова зможа прэтэндаваць на званне «Маці-гераіня» (прысуджаюць яго жанчынам, якія нарадзілі і гадуюць 10 дзяцей) і каля 12500 долараў. 

Два гады таму Цепляковы атрымалі ад расійскай дзяржавы грошы на новае жыллё і купілі чатырохпакаёвую кватэру плошчай каля 100 м2.

Раней mogilev.media паведамлялі, што Аліса і Хеймдаль з’яўляліся студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў Магілёве. Там Аліса завочна вучылася па спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі», а Хеймдаль – па спецыяльнасці «Электронны маркетынг». У 2023 годзе пасля з’яўлення гэтай інфармацыі Яўген Цеплякоў абверг тое, што яго дачка вучылася ў Беларусі.

Скрыншот: YouTube @alisaxuexi

← Усе навіны Магілёва