гвалт хатні

Узровень хатняга гвалту на Магілёўшчыне вышэй за сярэдні па краіне

Колькасць злачынстваў, звязаных з хатнім гвалтам, зніжаецца, аднак па-ранейшаму застаецца вышэйшай за сярэднерэспубліканскі паказчык.

Статыстыкай абласная пракуратура падзялілася пасля правядзення каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. 

Паводле яе, у бягучым годзе колькасці ўчыненых на тэрыторыі вобласці злачынстваў, звязаных з хатнім гвалтам, знізілася на 26,7 % (з 232 да 170). Зменшылася колькасць забойстваў, пры гэтым колькасць наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў засталася ранейшай. У той жа час узровень злачынстваў дадзенай катэгорыі на 10 тыс. насельніцтва застаецца значным і перавышае сярэднерэспубліканскі (1,27). 

Як адзначыў старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў Уладзімір Багукоўскі, у пераважнай большасці выпадкаў сямейныя трагедыі абумоўлены злоўжываннем алкаголем. Псіхатраўмуючыя сітуацыі, якія складваюцца ў сем’ях, часам на працягу шэрагу гадоў, служаць прычынай і адначасова умовай для здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх гвалтоўных злачынстваў» – заявіў ён.

Па выніках нарады прысутныя выпрацавалі нейкія дадатковыя меры, якія, на іх думкау, будуць спрыяць змяншэнню хатняга гвалту. Праўда, што яшчэ не ўжывала пракуратура і іншыя структуры супраць яго, а цяпер вырашылі прымяніць – не паведамляецца.

Выява з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва