Пасля пазачарговай праверкі кампаніі, якая прадае фастфуд праз невялікія гандлёвыя аб’екты ў Бабруйску, прад’явілі да выплаты больш за 3 млн рублёў падаткаў і пені. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на абласную падатковую інспекцыю.
Паводле падаткавікоў, выручку наўмысна размяркоўвалі паміж некалькімі суб’ектамі гаспадарання, каб фармальна адпавядаць умовам спрошчанага падаткаабкладання і плаціць менш падаткаў. Інспектары таксама паведамілі пра ўтойванне выручкі і заробкі «ў канвертах», у тым ліку для неаформленых работнікаў.
Фота ілюстрацыйнае
