Палыкавічы

Дом у Палыкавічах стаў двухмільённым зарэгістраваным аб’ектам нерухомасці ў Беларусі

У рэестры характарыстык нерухомасці Беларусі пад двухмільённым запісам аказаўся дом у аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна.

Пра такую падзею распавяла ў Віцебску на канферэнцыі “Актуальныя пытанні тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці” і IV З’ездзе спецыялістаў па тэхнічнай інвентарызацыі генеральны дырэктар агенцтва Вікторыя Красоўская.

Будынак, пазначаны двухмільённым рэгістрацыйным запісам, а адбылося гэта 30 кастрычніка 2026 года, знаходзіцца ў Палыкавічах на вуліцы Садовай. Гэта аднакватэрны жылы дом.

“Два мільёны аб’ектаў – агульны ўклад у развіццё сістэмы ўліку нерухомасці краіны!” – хваляцца беларускія рэгістратары нерухомасці.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва