Каля вёскі Ясень у Асіповіцкім раёне 29-гадовы мінчанін за рулём Volkswagen насмерць збіў 56-гадовага мясцовага жыхара.
Аварыя адбылася каля паловы дзявятай вечара.
Пешаход пераходзіў дарогу ў неўстаноўленым месцы, святлоадбівальных элементаў у яго не было. Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы здарэння.
Па факце гібелі пешахода праводзіцца праверка.
