жылкамгас

У быхаўскага жылкамгаса нарэшце з’явіўся дырэктар – праз паўтара года пасля затрымання папярэдняга

Быхаўскае УКП «Жылкамгас» узначаліў Сяргей Жыгуцкі: дырэктарам ён значыцца і на старонцы кіраўніцтва прадпрыемства на сайце райвыканкама, і ў графіку выязных прыёмаў на чацвёрты квартал 2026 года.

Яшчэ ўлетку Жыгуцкі быў намеснікам дырэктара – галоўным інжынерам таго ж прадпрыемства.

Дырэктара ў жылкамгаса не было з вясны 2025 года. 21 сакавіка каля гарадской лазні магілёўскія сілавікі абшукалі машыну Дзмітрыя Ліпскага, пасля чаго яго затрымалі па падазрэнні ў хабарніцтве.

Пасада дырэктара быхаўскага жылкамгаса мае дурную славу – як аўтамабіль Казлевіча: сядзеш – трапіш у турму.

Ліпскі быў не першым. Практычна ўсе дырэктары пакідалі гэтую пасаду не без дапамогі праваахоўнікаў.

Фота ілюстрацыйнага характару.

← Усе навіны Магілёва