У жніўні 2024 года ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна, дзе месціўся лагер ПВК “Вагнер”, павесіўся мужчына.
Аб смерці гэтага чалавека стала вядома з расійскай базы смяротнасці, якую ўзламалі “Кіберпартызаны” і каманда SilentCrow. Здарэнне адбылося 9 жніўня 2024 года. У расійскай базе прычынай яе ўказана механічная асфіксія ў наследак павешання.
Як нагадвае “Флагшток”, улетку 2023 года, пасля бунту Яўгена Прыгожына, у вёсцы разгарнулі намётавы лагер ПВК «Вагнер». У чэрвені 2024 года прадстаўнікі BELPOL ацэньвалі колькасць наймітаў, якія заставаліся там, у 100-200 чалавек. У дзень смерці мужчыны ПВК публічна заявіла пра гатоўнасць накіраваць байцоў у Курскую вобласць. Украінскія войскі пачалі наступ у гэтым рэгіёне за тры дні да гэтага.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
