Запазычанасць перад работнікамі сельгаспрадпрыемстваў Магілёўшчыны пагасілі толькі па настойлівай “просьбе” пракуратуры.
Каб атрымаць належныя па законе грошы, работнікам АПК Магілёўскай вобласці даводзіцца звяртацца ў пракуратуру.
Тры выпадкі наглядна дэманструюць стаўленне “моцных гаспадарнікаў” да сваіх кадраў:
- жыхар Асіповіцкага раёна працаваў трактарыстам. Пасля сыходу на тэрміновую службу прадпрыемства не выплаціла яму заработную плату ў поўным аб’ёме. Пасля ўмяшання пракуратуры, нестаючая тысяча рублёў знайшлася праз дзень;
 - жыхарка Глуска працавала даяркай. Спагнаць з роднага калгаса 2,8 тысячы рублёў ёй дапамагла пракуратура;
 - аналагічная сітуацыя і ў Бялыніцкім раёне. Там сума запазычанасці сельгаспрадпрыемства перад сваім “кадрам” склала 2000 рублёў. І зноў давялося ўмешвацца пракурору.
 
Пракуратура ў Магілёўскай вобласці працуе добра, але чаму пракурорская пугá патрэбная менавіта кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў?
Магчыма, Лукашэнка мае рацыю: залатыя кадры ў яго куюцца не ва ўніверсітэтах, а ў турмах.
Фота БелТА.