КДК Магілёўскай вобласці праверыў горацкае УКПП «Камунальнік». Вынікі ўражваюць і шакуюць.
Незаконнае атрыманне больш за мільён рублёў бюджэтных сродкаў выяўлена Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы горацкага УКПП «Камунальнік».
Устаноўлена, што горацкія камунальнікі:
- неабгрунтавана завышалі планавыя выдаткі пры фарміраванні планавых разліковых цэн на паслугі па цеплазабеспячэнню;
- уключалі ў акты выкананых работ па ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі лішнія сумы да аплаты;
- парушалі правілы бухгалтарскага ўліку пры прыёме лому чорных і каляровых металаў;
- хімічылі са здаваемай у арэнду дзяржаўнай маёмасцю;
- парушалі правілы праезду цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання.
Вынік – мільён рублёў, незаконна атрыманы з бюджэту. Здаецца, няма такога правіла, якое б камунальнікі Горак не парушылі. Карацей кажучы, наш пастрэл усюды паспеў.
Вось толькі фармулёўка «вінаватыя ў парушэннях службовыя асобы і прадпрыемствы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці» наводзіць на думку, што растраты сродкаў падаткаплацельшчыкаў не спыняцца.
Фота ілюстратыўнага характара з адкрытых крыніц.