Магілёўскае прадпрыемства выкупіла ў арэндадаўца стары электрапагрузчык на 35 працэнтаў даражэй за кошт новага аналага. І гэта не адзінкавы выпадак.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці выяўляе чарговыя факты «эканамічна немэтазгодных» выдаткаў з боку дзяржаўных прадпрыемстваў.
Вось толькі два прыклады:
- выдаткі аднаго з прадпрыемстваў на выкарыстанне арэнднага экскаватара за паўтара года перавысілі 335 тысяч рублёў – сумы, якой з лішкам хапіла б на набыццё новага экскаватара;
- іншае прадпрыемства пасля двух гадоў арэнды выкупіла ў арэндадаўца электрапагрузчык на 35 працэнтаў даражэй за кошт новага пагрузчыка.
Матэрыялы кантролю будуць ацэнены з пункту гледжання закону, але нават без юрыдычнай ацэнкі зразумела: дзяржаўная ўласнасць, пра якую так клапоцяцца беларускія ўлады – далёка не найлепшы спосаб дасягнення эканамічнага дабрабыту.
Прызначаных зверху «моцных гаспадарнікаў» так і цягне ці проста прамарнаваць сродкі, ці ўвязацца ў мутную здзелку, ці банальна нешта скрасці.
Фотоа іллюстратыўнага характара з адкрытых крыніц.