Вуліцу Ленінскую ў Магілёве ўпрыгожылі два мілых коцікі – іх можна пагладзіць і “пачаставаць” манеткай.
У двары дома № 26 па вуліцы Ленінскай у Магілёве з’явіліся два прыгожыя металічныя каты. Адзін загінае спіну, як бы заклікаючы: пагладзь мяне. Другі відавочна напрошваецца на пачастунак.
Мы часта крытыкуем магілёўскіх камунальнікаў, але калі ў іх нешта атрымліваецца – чаму б і не пахваліць?
Такія каты-прыгажуны, вядома, паднімуць настрой магілёўцам.
Хочацца спадзявацца, што такое стаўленне да добраўпарадкавання не спыніцца на цэнтры Магілёва, а дакоціцца і да ўскраін.
Фота: “Магілёўскія ведамасці”.