Красавіцкі першацвет – прымула заквітнела ў сярэдзіне снежня ў Глуску.
У Глуску на вуліцы Кірава, побач з магазінам “Мегаопт”, заквітнела прымула – маленькая яркая плямка сярод зімовай шэрасці. “Мы радуемся яе яркім кветачкам, бо ў такія туманныя дні любы напамін пра вясну, аб цяпле асабліва прыемна” – піша тэлеграм-канал “Мястэчка Глуск”.
Але для самой прымулы гэта, на жаль, не лепшы знак. Звычайна яна прачынаецца толькі напрыканцы зімы або ранняй вясной, і гэтак ранняе красаванне кажа пра тое, што цёплае надвор’е збіла яе прыродны рытм. Калі халады вернуцца рэзка, расліна можа загінуць.
Фотаздымак: “Мястэчка Глуск”