Магілёўскія праваахоўнікі затрымалі кур’ера тэлефонных ашуканцаў – ён так і не атрымаў свае тры адсоткі.
Кур’ер тэлефонных ашуканцаў прыехаў у Магілёў з Віцебска.
Ён забраў у пенсіянера 50 тысяч рублёў і збіраўся дзейнічаць паводле далейшага «алгарытму дзеянняў» – адвезці грошы ў пазначанае месца, аднак крымінальны алгарытм перапынілі магілёўскія аператыўнікі.
Як высветлілася, хлопец дзейнічаў у складзе групы ашуканцаў, якая павінна была атрымаць за працу тры працэнты ад сумы «здзелкі».
Пяцьдзесят тысяч рублёў падмануты пенсіянер аддаў за абяцаную яму ўстаноўку дамафона.